Вітаем Вас на старонках сайту Дзяржаўнай установы адукацыі "Грабаўская сярэдняя школа Гомельскага раёна". Тут Вы знойдзіце ўсю неабходную інфармацыю для бацькоў, вучняў і настаўнікаў.

Дзень ведаў

Дзень ведаў у Грабаўскай школе быў адзначаны ўрачыстай лінейкай. На яе былі запрошаны такія важныя госці, як дырэктар ААТ Птушкафабрыка "Рассвет", Альхімовіч А. У., старшыня Грабаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Ануфрыеў М. І., а таксама ляснічы Чувасаў У. М.

  

 






 

Дзень настаўніка(03.10.2011г)

З вялікай адказнасцю падышлі вучні нашай школы к падрыхтоўцы святочнага канцэрту да Дня настаўніка. Пасля выступленняў,настаўнікам уручылі узнагародыНе забылі мы павіншаваць і нашых настаўнікаў-ветэранаў.

  

 

 

Рэгіянальнае свята "Сула"

Ужо не першы год вучні нашай школы наведваюць гэта свята, якое заўсёды ўражае сваёй урачыстасцю і непаўторнасцю...

У гэтым годзе нашы вучні рыхтаваліся да свята вельмі грунтоўна, бо трэба было знайсці беларускія касцюмы, падрыхтаваць выставу мастацкіх вырабаў, правесці з гасцямі народныя гульні. Пасля свята ў дзяцей засталіся самыя светлыя ўспаміны. Дзякуй Маркавічскаму дзіцячаму саду - сярэдняй школе за арганізацыю і правядзенне такога цудоўнага свята.

 

 

 

Экскурсія па экалагічнай трапе

На працягу ўсяго красавіка вучні нашай школы падарожнічалі па экалагічнай трапе. Некаторыя станцыі ўжо добра распрацаваны, а некаторыя знаходзяцца у стане вывучэння. 

 

 

 

Суботнік 2011

Як і ўвесь Гомельскі раён, наша школа прыняла ўдзел у добраўпарадкаванні сваёй малой Радзімы. Актыўны ўдзел прынялі вучні, настаўнікі, тэхнічны персанал, бо праца на свежым паветры аб'ядноўвае і дапамагае наладзіць узаемаадносіны.