Вітаем Вас на старонках сайту Дзяржаўнай установы адукацыі "Грабаўская сярэдняя школа Гомельскага раёна". Тут Вы знойдзіце ўсю неабходную інфармацыю для бацькоў, вучняў і настаўнікаў.

Конкурс салатаў

28 студзеня адбыўся конкурс салатаў, на якім вучням з кожнага класа патрэбна было прыгатаваць адзін з самых непапулярных сярод школьнікаў салатаў. У ходзе конкурса было высветлена, што самыя непапулярныя салаты з'яўляюцца самымі смачнымі!

 

Наведванне Мірскага і Несвіжскага замкаў

Другога студзеня ў нашай школе была арганізавана паездка ў Мірскі і Несвіжскі замкі.Нягледзячы на дрэннае надвор'еэкскурсіі дзецям вельмі спадабаліся.У Несвіжы для ўсіх наведвальнікаў было падрыхтавана навагодняе прадстаўленне.А ў Мірскім замку для дзяцей праводзіліся цікавыя гульні.Дамой усе прыехалі з сувенірамі і падарункамі ад Дзеда Мароза

 

Экскурсія ў Брэст

24 снежня вучні Грабаўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы наведалі Белавежскую пушчу, рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза і Брэсцкую крэпасць. Падарожжа атрымалась доўгім, але вельмі цікавым.

 

Дзень Маці (14.10.2011г)

14  кастрычніка-міжнародны Дзень Маці. Каб павіншаваць  сваіх  матуль дзеці падрыхтавалі вялікі святочны канцэртякім прымалі ўдзел вучні,пераважна 1-5 класаў.

  

 

 

Асенні бал 2011

12 кастрычніка ў нашай школе прайшло самае любімае, самае прыгожае і самае яскравае свята восені-"восеньскі бал". У гэтым мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 8,9,10 і 11 класаў. Чароўныя прадстаўніцы ад кожнага класа змагаліся за званне "Міс-Залатая восень-2011".